![]() |
Аляксандра i Канстанцін
|
|||||||
B E L E N G
|
Дыскаграфія
Аляксандра і Канстанцін прэзентуюць дэбютны DVD з акустычным канцэртам Аўтаномная Навігaцыя DVD версія акустычнага канцэрта “Аўтаномная Навігацыя” змяшчае 11 трэкаў. Гэта лепшыя песні з CD “Аўтаномная Навігацыя”, які выйшаў у 2006 годзе, а таксама песні з іншых альбомаў дуэта Аляксандра і Канстанцін. Канцэрт адбыўся ў лютым 2007 у малой зале КЗ Мінск. Стыль музыкі дуэта можна назваць этна музыкай 21 стагоддзя. DVD версія канцэрта змяшчае песні выключна на беларускай мове. Але ў раздзеде Music Videos знаходзяцца відэа кліпы на англамоўныя песні My Galileo, The Money & The Mountains, Stairs of Separation.Усе песні канцэрта выкананы “жывым” гукам. Акампаніравалі Аляксандры і Канстанціну таленавітыя музыкі: Віктар Малчанаў – гітара, Карэн Карапецян – скрыпка, дарбук, Мікалай Белановіч – бубны. Пры апрацоўцы гука ў студыі ні водны трэк не быў перапісаны па новаму. Таму DVD версія канцэрта захавала цёплую энэргетыка “жывога” выканання. На канцэрце быў праведзены унікальны эксперымент. Побач з музыкамі на сцэне знаходзіўся малады мастак Данііл Ермаловіч, які пераводзіў музыку ў візуальныя вобразы на халсце. У канцы канцэрта гледачы змаглі ўбачыць прагучаўшую музыку, праведзеную праз унутраны свет мастака. Нечаканасцю для усіх прысутных на канцэрце з’явілася прапанова Канстанцінам рукі і сэрца і падарунак залатога пярсцёнка Аляксандры. Гледачы сустрэлі гэту падзею гучнымі апладысментамі. Гэтыя цікавыя моманты можна убычыці на DVD у раздзеле Extras. Аўтаномная навігацыя
Музыка новага дыска - яскравая, аптымістычная, жыцьцясьцьвярджальная. Ейны стыль можна ахарактарызаваць як этна-фьюжн - этна музыка 21 стагоддзя. Альбом на 99 адсоткаў складаецца з мажорных песьняў.
Дыск можа прэтэндаваць на ўнікальнасьць, паколькі ў яго ўвайшлі песьні на 4-х мовах. Значная частка праграмы - гэта сучасныя апрацоўкі беларускіх песьняў, якія прыйшлі да нас з глыбіні вякоў.
Таксама дыск уключае ў сябе шэраг англамоўных песьняў, якія ўжо загучалі на некаторых эўрапейскіх радыёстанцыях. Акрамя таго ў альбоме ёсьць польская народная песьня Kalino-Malino
ў нашай апрацоўцы, песьня Antilope на літоўскай мове й ейны англамоўны варыянт Shiver & Shake. Менавіта гэтая песьня прынесла нам перамогу на міжнародным конкурсе Palangos Gaida ў жніўні 2005..... падрабязьней пра новы дыск . My Galileo - The Best! In July "Alexandra & Konstantin" have
released a new CD "My Galileo - The Best". It's a compilation, which includes
14 tracks. Among them are the best songs from the first two CDs ("Za likhimi,
za marozami" 2001 and "Sojka" 2003) plus "My Galileo" from "Eurovision 2004"
and four other previously unreleased recordings. The CD was released in
Belarus by West Records and has sleeve notes in both Belarusian and English.
You can send your orders to
a_and_k@tut.by
Each CD costs 12 EURO + shipping. The official presentation of the CD was
hold in August in the ancient Belarusian town of Novogrudok at the annual
medieval arts festival. Замовіць і набыць дыскі можна праз э-пошту: a_and_k@tut.by. |
|||||||
|