![]() |
Аляксандра i Канстанцін
|
|||||||
B E L E N G
|
Дуэт Дуэт "Аляксандра і Канстанцін" створаны ў 1998 годзе ў горадзе Барысаве. У 2000 годзе дуэт стаў лаўрэатам ТВ-конкурса маладых артыстаў эстрады і ў якасці прызу атрымаў 100 гадзінаў запісу ў студыі Белтэлерадыёкампаніі. З таго часу й распачалася зорная кар'ера дуэта: выступы ў Беларусі, Расіі, Украіне, Казахстане, Эстоніі, Літве, Латвіі, Балрарыі, Польшчы, Нямеччыне. Дуэт A&K стаў лаўрэатам многіх міжнародных конкурсаў і фэстаў: Славянскі базар у Віцебску - 2002, "Ethnosfera - 2002" (Польшча), "Астана-2003" (Казахстан), "Palangos Gaida-2005" (Літва), , "Discovery 2006" (Балгарыя). Дуэт Аляксандра і Канстанцін прызнаны лепшым фолк-выканаўцам 2004 года па выніках тэлевізійнага фэсту На скрыжаваннях Эўропы на Першым нацыянальным тэлеканале. З песняй My Galileo упершыню прадставілі Беларусь на конкурсе "Eurovision-2004" у Турцыі. Дуэт A&K запісаў і выдаў 4 кампакт-дыскі: "За ліхімі за марозамі" (2001) і "Сойка" (2003), складзеныя з апрацовак беларускіх народных песень у стылі фольк-мадэрн, "A&K Лепшае" (2004), "Аўтаномная Навігацыя" (2006). Аляксандра Кірсанава - Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. У дуэце вакаліст, кампазітар, аранжыроўшчык. Грае на акарыне, блок-флейце, вусным гармоніку, фартэпіяна, пэркусіі. Канстанцін Драпеза - Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У дуэце гітарыст, кампазітар, аранжыроўшчык. грае на акустычнай і электрычнай гітары, домры, сазе. 2008
[ 26.02 ] – выйшаў канцэртны DVD з акустычнай праграмай Аутаномная Навігацыя і відэа кліпамі на англамоўныя песні My Galileo, The Money & The Mountains, Stairs of Separation.[ 13.02 ] – У горадзе Магілёве Аляксандра і Канстанцін далі вялікі сумесны канцэрт з пераможцам дзіцячага Еўрабачання Аляксеем Жыгалковічам і брэйк-камандай All stars. [ 1.01 ] – Аляксандра і Канстанцін павіншавалі з новым годам жыхароў Балгарыі са сцэны, якая знаходзілася на цэнтральный плошчы Варны. Святочны канцэрт праходзіў пры шматтысячнай аўдыторыі і трансліраваўся ў простым этэры па адным з балгарскіх тэлеканалаў. 2007
[ 24.12 ] – на калядныя святы, адбылася трансляцыя акустычнага канцэрта Аляксандры і Кaнстанціна па тэлеканале ЛАД.[ 7.12 ] – Аляксандра і Канстанцін прынялі ўдзел у святочным канцэрце, прысвечанам пяцігоддзю Прэзідэнтскага аркестра. [ 25.08 ] – удзел у міжнародным фестывалі Sunflower (Сербія). Выступленне Аляксандры і Канстанціна трансліравалася ў простым этэры Сербскага тэлебачання. [ 7.07 ] - удзел у канцэрце майстроў мастацтваў Беларусі на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску 2007” [ 24.07 ] – Ў складзе “Зорнай каманды” артыстаў і спартсменаў Аляксандра і Канстанцін – удзельнікі дабрачыннай акцыі ААН, якая адбываецца ў межах Сусветнай кампаніі “Астанавіць СНІД. Выканаць абяцанне”. [ Студзень ] - Зьняты кліп на песьню "The Money & The Mountains"(рэжысэр – С.Маеўскі). [ 02.02 ] - вялікі сольны канцэрт з праграмай Аўтаномная навігацыя ў КЗ Мінск (малы зал) 2006
9 лютага - выйшаў новы дыск A&K "Аўтаномная Навігацыя".12 сакавіка - удзел у VIII Міжнародным фэстывалі сярэднявечнай культуры і музыкі "Белы Замак 2006". 22 сакавіка - творчая сустрэча са студэнтамі геафака БГУ. 23 сакавіка - акустычны канцэрт-прэзентацыя новага дыска "Аўтаномная Навігацыя" ў "Бітлз-кафэ". 8 красавіка - здымкі кліпа на песьню "Рана на Iвана" з новага альбома "Аўтаномная Навігація" (рэж. Сяргей Дзмітрэнка). Кліп здымаўся ў рамках праэкта "Продвижение плюс" Першага нацыянальнага канала. Рэжысёр і аутар ідэі - Сяргей Дзмітрэнка 19-21.траўня - A&K сталі ўладальнікамі другой прэміі ў конкурсе выканаўцаў на 15-м міжнародным фэстывалі поп-музыкі Discovery 2006, які праходзіў ў Варне (Баўгарыя). 3 чэрвеня - удзел у VI Усебеларускім фэстывалі нацыянальных культур у Гродна. 10 чэрвеня - удзел у VI Беларускім фэстывалі мастацтваў "Мірскі замак-2006". 9 ліпеня - ўдзел в Гала-канцэрце майстраў мастацтваў Беларусі на 15-м Міжнародным фэстывалі "Славянскі Базар ў Віцебску-2006". 13 ліпеня - удзел ў канцэрце пераможцаў міжнароднага конкурса выканаўцаў на "Славянскім Базары у Віцебску - 2006" 14 ліпеня - ўдзел у канцэрце урачыстага закрыцця 15-га Міжнароднага фэстываля "Славянскі Базар ў Віцебску - 2006" 15 ліпеня - удзел у этна фэстывалі "Вольнае Паветра" (г.Крупкі, Беларусь). 8-22 жніўня - наведалі Кіпр па запрашэнню прад'юсара ўзыходзячай зоркі Кіпра Marios Tofi. Запланаваны сумесны запіс некалькіх песень з Marios Tofi. 2 верасьня - удзел у Гала-канцэрце на Чырвонай Плошчы, прысьвечаным Дню горада Масквы. 14 кастрычніка - A&K прынялі ўдзел у сьвяткаванні Дзён Менску ў сталіцы Казахстана - Астане. 2005
27 сакавіка - адбыліся здымкі відэакліпа на песьню Stairs of Separation (рэж. С.Маеўскі).26 траўня - у малой залі Палаца Рэспублікі адбыўся сольны канцэрт дуэта A&K з новай праграмай "Лесьвіца падзелу" - падрабязнасьці. 10-11 чэрвеня - прымалі ўдзел у фэстывалі беларускай песьні і паэзіі "Маладзечна 2005". 17-18 ліпеня - прымалі удзел у фэстывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску 2005" . 5-7 жніўня - прымалі ўдзел у міжнародным конкурсе літоўскай песьні "Palangos Gaida 2005". Аляксандра Кірсанава стала лаўрэатам 3-й прэміі. 2004
31 студзеня - у выніку інтэрактыўнага галасаваньня ў жывым этэры Першага нацыянальнага тэлеканала,
а таксама на сайце тэлекампаніі, фольк-дуэт "Аляксандра і Канстанцін" быў абраны беларускім кандыдатам на прэстыжны эўрапейскі музычны конкурс "Эўравізія-2004".
10 сакавіка - Зьняты кліп на рэмікс песьні "Пара дамоў" з CD "Сойка", рэжысэр - творчая група ТВ-праграмы "Кліп-абойма" (Белтэлерадыёкампанія). 17 сакавіка - Зьняты кліп на песьню "Мой Галілей", прадусэр - У.Максімкаў, рэжысэр - М.Носаў ... падрабязьней 10-11 красавіка - У межах прома-тура наведалі Літву. Менавіта ў Вільні адбылося першае выкананьне песьні "Мой Галілей" перад небеларускай публікай. Дуэт удзельнічаў у жывым этэры тэлепраграмы "Топ 10". 15-16.04 - У межах прома-тура наведалі Латвію. Візыт у Рыгу адбываўся па запрашэньне Латвійскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі. Удзельнічалі ў жывым этэры праграмы "Rits" (Раніца), а таксама далі інтэрв`ю для програмаў "Sems", "Aizskadri" (За кадрам) і расейскамоўнай "Большой примерки". Пасьля інтэрв`ю A&K разам зь іх латыскімі каляжанымі - дуэтам Fomins & Kleins запісалі песьню "Dziesma par laimi" (Песьня пра шчасьце), якую латышы выконваюць у гэтым годзе. У песьні былі зробленыя ўстаўкі на беларускай мове. Вынікам працы ў студыі стала абноўленая песьня на дзьвух мовах. 20 красавіка - У межах прома-тура выступалі ў Кіеве. Далі шэраг інтэрв`ю для ўкраінскіх FM-станцыяў, тэлепраграмаў, а таксама для буйнейшай украінскай газэты "Сегодня". 27 красавіка - Акцыя "Беларусь - 12 балаў!", заарганізаваная Белтэлерадыёкампаніяй у падтрымку A&K на Эўравізіі (КЗ "Мінск"). 12 траўня - упершыню прадставілі Беларусь на конкурсе песьні "Eurovision 2004" у Стамбуле (Турцыя). 18 траўня - Удзел у дабрачыннай акцыі "Зоркі спорта і музыкі супроць СНІДу ", заарганізаванай прадстаўніцтвам ААН на Беларусі. (Менскі палац спорту). 1 чэрвеня - Удзел у дабрачынным канцэрце, заарганізаваным Інай Афанасьевай да Дня абароны дзяцей (Бел. Дзярж. Цырк). 15 ліпеня - У музычных крамах Менску зьявіўся CD "A&K - Лепшае", у які увайшлі лепшыя песьні зь першых 2-х плытак, а таксама 3 песьні на расейскай мове ды конкурсная "My Galileo". 14 жніўня - сольны канцэрт у межах фэста сярэднявечнай культуры "Навагрудскі замак" (г. Навагрудак) 24 жніўня - удзел у канцэрце "Зоркі Еўрабачаньня - у Львове", прысьвечаным Дню Незалежнасьці Ўкраіны. Таксама ў канцэрце ўдзельнічалі Руслана (Украіна), Жэлька Яксімавіч (Сэрбія й Чарнагорыя), Тоше Праескі (Македонія), Лінас і Сімона (Літва). 16 сьнежня - Зьняты кліп на новую калядную песьню "Сьвяты Вечор" (рэжысэр - С.Маеўскі). 19 сьнежня - дуэт A&K вызначаны лепшым фолк-выканаўцам году па выніках тэлевізійнага форума "На скрыжаваннях Эўропы" на Першым нацыянальнам тэлеканале. 2003
30 сакавіка - удзел у канцэрце, прысьвечаным памяці У. Мулявіна (Палац Рэспублікі, г.Менск).29 траўня - удзел у дабрачынным канцэрце, прысьвечаным Дню абароны дзяцей (г.Віцебск, Летні амфітэатр). 6-10 чэрвеня - удзел Аляксандры Кірсанавай у Міжнародным конкурсе казахскай песьні "Астана 2003"; званьне ляўрэата й прыз за лепшую аранжыроўку песьні сваёй краіны (беларуская народная песьня "Сена", аранжыроўка К.Драпеза, А.Кірсанава), (г.Астана, Казахстан). 18 чэрвеня - выступ на фэсьце беларускай паэзіі і музыкі "Маладечна 2003". 4 ліпеня - выступ на Гала-канцэрце ў межах Міжнароднага сярэднявечнага фэсту "Старажытны Нясьвіж". 12-13 ліпеня - сольныя канцэрты на фэсьце "Shanty Music 2003" (г.Пайдэ, г.Хаапсалу, Эстонія). 17-20 жніўня - удзел у Гала-канцэрце й сольны канцэрт у межах Дзён Культуры Беларусі ў Нямеччыне (Франкфурт-на-Одэры). 5 верасьня - сольны канцэрт у клюбе "Stodola" (г.Срэбна Гура, Польшча). 6 верасьня - сольны канцэрт на фэсьце "Festival Wyszehradzki" (г.Вроцлаў, Польшча). 9 верасьня - сольны канцэрт на фэсьце "Winobara" (г.Зелёна Гура, Польшча). 30 верасьня - выступ на Гала-канцэрце майстроў мастацтваў у межах Дзён Культуры Беларусі ў Маскве (ДЦКЗ "Расея"). Кастрычнік - выхад 2-го альбома дуэта A&K "Сойка". 18 сьнежня - удзел у фінальным Гала-канцэрце нацыянальнага тэлевізійнага фэсту "На Скрыжаваньнях Эўропы" і перамога ў намінацыі "Спраўджаныя надзеі". 31 сьнежня - песьня "Мой Галілей" (муз. А.Кірсанова, К.Драпеза; сл. А.Саламаха ) трапіла ў нацыянальны адборачны тур "Эўрабачаньня 2004", а дуэт стаў адным з 15 прэтэндэнтаў на ўдзел у конкурсе песьні "Эўрабачаньне 2004" у Стамбуле, Турцыя. 2002
Студзень - сольны канцэрт-прэзэнтацыя дэбютнага альбому "За ліхімі за марозамі" (ДК ВА БелАЗ, г.Жодзіна).18 красавіка - сольны канцэрт (ДК імя Дзяржынскага, г.Менск). Травень - выступ на шоў "Мисс Беларусь 2002" (Палац Рэспублікі, г.Менск). 6-10 чэрвеня - удзел у конкурсе ў межах эўрапейскага фэсту этна- й фолькмузыкі "Ethnosfera 2002" (г.Скірневіцэ, Польшча); ляўрэаты 3-яй прэміі. З 27 чэрвеня дуэт A&K - артысты Дзяржаўнага канцэртнага аркестра РБ. Канцэртны сезон 2002-2003 - звыш 20 канцэртаў па гарадах Беларусі (выступы ў межах канцэртаў Дзяржаўнага канцэртнага аркестра РБ). 20 ліпеня - выступ на Гала-канцэрце майстроў мастацтваў Беларусі на "Славянскім Базары". 21-23 ліпеня - удзел Аляксандры Кірсанавай у Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песьні "Віцебск 2002" (у межах Міжнароднага фэсту мастацтваў "Славянскі Базар у Віцебску 2002"); стала ляўрэатам 2-ой прэміі. 28 ліпеня - сольны канцэрт на фэсьце "Фольк-Фэст" (г.Оструў Велькапольскі, Польшча). 6-10 жніўня - тур па гарадах Польшчы. Кастрычнік - удзел Аляксандры Кірсанавай у Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў эстрады імя В.Івасюка; (г.Черніўцы, Украіина); дыплямант конкурсу. 7 лістапада - канцэрт у г.Магілёў з гуртом "Осіміра" (ДК Хімвалакно). 6 сьнежня - сольны канцэрт у этнаграфічным музеі ў Варшаве (Польшча). Сьнежань - выступ у фінальным Гала-канцэрце на тэлевізійным фэсьце нацыянальнай песьні "На Скрыжаваньнях Эўропы" (Палац Рэспублікі, г.Менск); дыплём за аранжыроўку й выкананьне песьні "Масленіца" (альбом "За ліхімі за марозамі"). 2001
24 лютага - выступ на штогадовай цырымоніі "Рок-Каранацыя" (КЗ "Менск").Сакавік - удзел у канцэрце, прысьвечаным 30-годдзю "Песьняроў" (Белдзяржфілярмонія). Чэрвень - удзел у конкурсе маладых артыстаў у межах фэсту беларускай паэзіі і песьні "Маладэчна 2001". 2000
20 чэрвеня - удзел дуэта A&K у ТВ-конкурсе маладых артыстаў "Зорная Ростань"; сталі ляўрэатамі 2-ой прэміі; узнагароджаныя адмысловым прызам - 100 гадзінамі запісу ў студыі Белтэлерадыёкампаніі.З 20 ліпеня дуэт працуе пры Палацы Культуры ВА БелАЗ. Канцэрты: Інгулец (Украіна), Камсамольск-на-Дняпры (Украіна), Жалезнагорск (Расія). Сьнежань - песьня "Ой, арол, ты арол" была выкарыстаная ў якасьці саундтрэку да дакумэнтальнага фільму пра гісторыю Беларусі "На фоне стагоддзя" (кінастудыя "Беларусьфільм", рэжысэр - Надзея Гаркунова). 1999
20 траўня - удзел Аляксандры Кірсанавай у ТВ-конкурсе маладых артыстаў "Зорная Ростань"; стала ляўрэатам 3-яй прэміі.
1998
Кастрычнік - стварэньне дуэту A&K (г.Барысаў).19 лістапада - першы выступ у Стар-клюбе, Менск. :: угару :: |
|||||||
|